[11841]
Упраўленне адукацыі адміністрацыі Першамайскага раёна г. Мінска

Дзяржаўная ўстанова адукацыi

"Сярэдняя школа №190 г.Мiнска"

Навіны ўпраўлення адукацыі

16.10.2018Родительский клуб «Родом из детства»
Подробнее...
15.10.2018«За безопасность вместе!»
Подробнее...
11.10.2018День рождения белорусской молодежной общественной организации спасателей-пожарных
Подробнее...
11.10.2018Академия урока
Подробнее...

Навіны камітэта адукацыі Мінгарвыканкама

17.10.2018Республиканская профсоюзная акция «Поздравим маму вместе!»
Подробнее...
16.10.201816 октября 2018 года клубу учителей города Минска "БОЛЬШАЯ ПЕРЕМЕНА" исполнилось 10 лет
Подробнее...
15.10.2018Завтра, 16 октября 2018 года, с 17.00 до 19.00 состоится выездной прием председателя комитета по образованию Мингорисполкома М.С. Киндиренко
Подробнее...
15.10.2018Комитет по образованию поздравляет ЛУКШУ Татьяну Викторовну, директора ГУО «Гимназия № 24 г. Минска», с заслуженной высшей наградой Совета по сотрудничеству в области образования государств-участников СНГ
Подробнее...

г. Мінск

Першамайскій раён

СШ № 190, вул.Нікіфарава,19, т. 260-24-90

Музей “Спадчына” –

– агульная плошча 48 кв.м.

Кіраўнік музея – Захаранкава А.М. настаўнік працоўнага навучання. На базе музея кіруе кружком   “Калейдаскоп раместваў” - 3 гадзіны ў нядзелю.

Кружок “Спадчына” працуе 2 гадзіны ў нядзелю – кіраўнік Ціценская Л.А.

     Музей “Спадчына” быў адкрыты загадам па сярэдняй школе № 190 ад 29.08.1997 года № 110-А/2,  з 1 верасня пачаў сваю работы..

 

      

 

Экспазіцыя музея размяшчаецца ў адном памяшканні. Агульная плошча  складае 48 кв.м.

Асноўныя раздзелы экспазіцыі.                                                                        

                Музей разбіты на тэматычныя зоны, якія дапамагаюць весці адлюстраваныя экскурсіі па тэмах: “Адкуль бяруцца кашулi?”, “Ткацтва. Андаракі, паясы, посцілкі”, “Каляды. Адкуль прыйшла елка”, “Упрыгожванне хаты – выцінанкі, саломапляценне”, “Саломапляценне – старадаўняе рамяство на Беларусі”, “Куток гаспадыні – без чаго нельга прыгатаваць ежу”, “Гаспадарчыя прылады”. Акрамя гэтага да экскурсій “Пра каляды” далучана выступленне ценявога тэатра “Батлейка”, праведзены выставы і лекцыі па тэмах: “Выцінанка”, “Пісанка”, “Казка пра елачку”, “Беларуская батлейка” з маленькімі інтэрмедыямі, “Галаўныя ўборы жанчын на Беларусі” з віктарынай.                                                                                             Колькасць экспанатаў паступова павялічылася да 250, пры іх дапамозе можна ўявіць, як жылі і працавалі беларусы 19-20 стагоддзяў.    

        Значна ўзрасла колькасць наведвання музея, 2008/2009 -215 наведвальнікаў, 2009/2010 - 270, 2010/2011 -383 наведвальніка,   ў 2011/2012 – ужо за 300 наведвальнікаў.                                                                                       Ў 1996 годзе па ініцыятыве настаўніцы па беларускай мове і літаратуры Савінай Валянціны Леанідаўны быў створаны мўзейны пакой “Спадчына”, які з дапамогай настаўнікаў і вучняў ператварыўся ў сапраўдны музей.

       Рашэнне стварыць куток “Спадчына” прыйшло незадоўга да правядзення ўрокаў па твору У.Караткевіча “Зямля пад белымі крыламі”. Галоўнае – пачаць справу, а не толькі марыць і планаваць, кожную частку

справы даводзіць да канца. А тое, што добра атрымліваецца, працягваць з новымі гурткоўцамі. Многія з тыхвучняў ужо скончылі школу, але прыходзяць і наведваюць школьны музей.

     Першым музейным экспанатам была ступа, затым з’явіліся калаўроты, верацёны, бёрды і іншыя прылады для ткацтва. Потым музейны пакой папоўніўся аддзеннем, абуткам, мэбляй і многімі іншымі рэчамі.   Здаецца, зазірнулі мы ў той час, калі жылі нашы продкі. Ніхто не мог прадбачыць тады, што этнаграфічны куток перарасце ў музей.

     У пошукі ўключыліся настаўнікі, вучні, бацькі. Спачатку былі проста заданні, галоўным чынам - экспазіцыйныя. З’явіліся першыя ўнікальныя экспанаты.

       Ў музеі сабраны не толькі рэчы для гаспадаркі, якія можна было сустрэць у кожнай сялянскай хаце, - рыдлёўкі, сярпы, прасы, свяцільні, кадушкі, шыяны, маслабойкі і г.д., але і сапраўдныя ўзоры народнага мастацтва ў выглядзе вышыванак, посцілак, ручнікоў, выцінанак, роспісу яек, цацак з саломы, гліны і многага іншага.   Пашукова-збіральніцкая работа закіпела, вызначыліся асноўныя формы работы, якія дазволілі абазначыць яго як школьны краязнаўчы музей. Але самая важная ўмова стварэння і работы музея – наяўнасць энтузіястаў.

 

        

      

          

 

          

 

Шляхі камплектавання фондаў музея (развіццётэматычных зон музея)

- Арганізацыя супрацоўніцтва з геаграфічным факультэтам Беларускага Дзяржаўнага Універсітэта; з музеямі школ Першамайскага раена               - Правядзенне ілюстраваных тэматычных экскурсій “Адкуль бяруцца кашулі?”, “Ткацтва. Андаракі, паясы, посцілкі”, “Каляды. Адкуль прыйшла елка”, “Упрыгожванне хаты – выцінанкі, саломапляценне”, “Саломапляценне – старадаўняе рамяство на Беларусі”, “Куток гаспадыні – без чаго нельга прыгатаваць ежу”, “Гаспадарчыя прылады”.                                                                           – Работа з бацькоўскай грамадскасцю                                                                                                                  - Наведванне музеяў гісторыі літаратуры ў Мінску; Я.Купалы – Вязанка і інш.                                                                                                                                - Распрацоўка лекцый, адкрытых урокаў, семінараў, круглых сталоў, вячорак, фальклорных святаў                                                                                                   Паводле загада Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 21.03.2006 года №163 і загада № 01-12/575 ад 13.10.2007 года па упраўленню адукацыі адміністрацыі Першамайскага раёна, у школе быў створаны савет па правядзенню акцыі “Жыву ў Беларусі і тым ганаруся”.Распрацаваныпланмерапрыемстваўурамкахправядзенняакцыі. Аформленыстэнд. Засправаздачныперыядправедзенынаступныямерапрыемствы:

  • Першы ўрок "Я - Мінчук"

    6 "А", 9 "А" класы правялі ўрокі на базе музея Я.Купалы;

    10 "А", 10"Б" класы наведалі БДУ, геаграфічны факультэт.

    Астатнія класы правялі ўрокі на базе школы ( сабраны банк сцэнарных планаў праведзеных урокаў).

  • Аформлены стэнд "Героі Беларусі"
  • Праведзены конкурс інфармацыйна-метадических матэрыялаў "Героі Беларусі". Матэрыялы прадстаўлены на раённы конкурс.
  • Вучні школы прынялі ўдзел у раённым і гарадскім конкурсе літаратурна-музычных компазіцый "У вянок песнярам". Другое месца ў раёне і лаўрэаты гарадскога конкурсу.
  • Вучань школыДоўнарМ. узнагароджаны граматай МГТЭЦД і М за ўдзел у конкурсе творчых прац "Спадчыннікі Перамогі" ў намінацыі "Вядомыя людзі рэгіёна".
  • Вучні школы пад кіраўніцтвам Алешко А.В., Лось Н.В. прынялі ўдзел у раённым конкурсе даследчых прац "Пазнай сваю Радзіму".
  • Пад кіраўніцтвам Алешко А.В. навучэнцамі школы была складзена карта-схема малой Радзімы з обазначэннем экалагічных характарыстак аб'ектаў.
  • У рамках святкаваннч 10-годдзі школьнага музея было праведзена сумеснае мерапрыемства з навучэнцамі 4-га курсу Мінскагадзяржаўнагамузычнагавучылішча ім.Глінкі "Жніўная гісторыя" - музычна-тэатральная пастаноўка.

 

                

  • Вучнями школы былі організаваны экскурсiйныя вандроўкi:                         - “Першамайскі куток – самы лепшы куток беларускай сталіцы”, пачатковая школа;              

- «Ратамка», пачатковая школа, 21.12.2007 года - 22 вучня.

  • Подрыхтаваны справачна-инфармацыйные буклеты: Музей камянеў, школьный музей “Спадчына”.
  • Распрацавана и праведзена видэаiгра на тэму “Завецца спадчына мая…” для вучняў старэйшых класаў.

Наш музей – гэта і навукова-даследчая ўстанова. З мэтай вывучэння гістарычнага мінулага беларускага народа, фарміравання патрыятычных адносін да Айчыны, выхавання павагі да абаронцаў Радзімы вучні школы ў 2008/2009 навучальным годзе ўдзельнічалі ў экспедыцыі “Наш край”, рэспубліканскай акцыі “Жыву ў Беларусі і тым ганаруся”. У рамках гэтай акцыі вучні школы прынялі ўдзел у раённым і гарадскім конкурсе даследчых работ “Вспомним их поимённо” , прысвечаным 65-ай гадавіне вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў (кіраўнік Ціценская Л.А.), прайшла выстава малюнкаў “Беларусь старадаўняя, Беларусь маладая…”, вучнямі 11 “А” класа распрацаваны праект краязнаўчага маршрута па музеях сталіцы “Наш край”. У школе аформлены стэнд “Героі Беларусі” і падрыхтаваны інфармацыйна-метадычныя матэрыялы . Акцыя “Завецца спадчына мая ўсяго Старонкай Роднаю..” была праведзена сярод вучняў 9-11 класаў, а для ўдзелу ў мультымедыйнай гульні-віктарыне была запрошана каманда вучняў СШ № 196. Гульня складалася з 90 пытанняў пра культуру, спорт, архітэктуру Беларусі, пра знакамітых землякоў і г.д. Разпрацаваныя старшакласнікамі правілы гульні і форма яе правядзення ператварылі віктарыну ў пазнавальнае і вельмі захапляльнае мерапрыемства. У рамках акцыі “Ніхто не забыты, нішто не забыта”, вучні 9В класа падтрымлівалі парадак на магілах Герояў Савецкага Саюза Пермінава і Пенькоўскага.                                                                                                       

Вынікі 2008/2009 н.г.:                                                                                         перамога ў гарадскім конкурсе даследчых работ “Вспомним их поимённо” (вучаніца 11А класа Адамовіч А.)   

                            

І месца ў раённым творчым конкурсе “Наследники Победы”;

                          

удзел у гарадскім этапе конкурсу;вакальны ансамбль настаўнікаў “Натхненне” – раённым фестывалі ваенна-патрыятычнай песні”Зорка”,        інструментальны ансамбль флейтыстаў (Ільюшчанкава Н.А.), скрыпачоў (Салавей А.П.) – у раённым фестывалі “Рождественская звезда”,     фальклорны калектыў “Забава” (кіраўнік Доўнар Д.В.) быў узнагароджаны дыпломам гарадскога конкурсу “У вянок песнярам”.                                              

üРаённая гісторыка-краязнаўчая гульня-віктарына “Родны мой горад” (Кіраўнік –М.Г.Ганчарова) – 3 месца;

üРаённы агляд-конкурс “Запалі вогнішча дабрыні” (Кіраўнік – М.Г.Ганчарова) – 3 месца;

üКонкурс сцэнарных распрацовак мерапрыемстваў, прысвечаных 65-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў – прызавое месца на раённым этапе (Кіраўнік – М.Г.Ганчарова);

üВучань 11 “А” Анатоль Парамонаў прыняў ўдзел у конкурсе экалагічных праектаў і навуковых работ “Маладыя даследчыкі прыроды” з работай “Празрыстыя воды Нарачы” (Кіраўнік – А.В. Алешка) – дыплом ІІ ступені на гарадскім этапе.

                          

                        

ü Гарадскі конкурс у рамках Рэспубліканскай акцыі “Жыву ў Беларусі і тым ганаруся” - Музычна-літаратурныя кампазіцыі: Раенны этап – І месца; гарадскі этап – дыплом лаўрэатаў.

  

Абзорная экскурсія па музею.  

Сення, у час нацыянальна-культурнага адраджэння Беларусі вельмі важна звярнуць увагу на разнастайнае багацце традыцыйнай народнай культуры. Даследаванні нашых вучняў не абмяжоўваюцца сценамі школы. Пазнаеміўшыся з тымі ці іншымі відамі народнага мастацтва, яны замацоўваюць веды паходамі ў іншыя музеі і па родным краі. Да дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва прынята адносіць адзенне, хатняе начынне, посуд і іншыя рэчы побыту, аздобленыя тканым, вышываным, разблёным, маляваным дэкорам або прыгожыя проста дзякуючы ўдалай форме ці зграбнаму сілуэту. Зусім неабавязкова, каб усе названыя вырабы мелі нейкі дэкор – маляваны, разблёны ці вышываны. У музеі сабраны драўляныя лыжкі і гліняныя збанкі, якія не маюць дэкору, але звяртаюць на сябе ўвагу дасканаласцю, прадуманасцю формы. Мастацтва народа жыло і развівалася. Стваралася яно народнымі майстрамі – разьбярамі, ганчарамі, ткачыхамі. Народнае мастацтва жыве і сення. Жыве яно і ў нашай школе. З бытавой пластыкі ў музеі сабраны драўляныя лыжкі і іх разнавіднасць – апалонікі, дзяўбана-разблёныя рэчы: ступы. З ганчарных вырабаў у музеі сабраны збанкі, гарлачы, міскі. Гурткоўцы не проста сабралі іх у музейную калекцыю, а і пацікавіліся, дзе знаходзіліся ганчарныя цэнтры на тэрыторыі Беларусі. Кафля з’явілася ў 13-14ст. і хутка была   распаўсюджана на тэрыторыі Беларусі. Кавалачкі кафлі захоўваюцца і ў нашым музеі. Мастацтва вырабу глінянай цацкі – адно з найстаражытнейшых. Гэта могуць быць фігуркі коней, сабак, іншых свойскіх жывел. Можна ганарыцца тым, што сярод гліняных цацак есць і зробленыя вучнем нашай школы Іванам Сельвановічам.

     З усіх відаў сучаснага народнага мастацтва Беларусі найбольшай папулярнасцю карыстаюцца вырабы з саломы. Вучні нашай школы вывучаюць традыцыйныя народныя абрады і рытуалы, магічныя, абрадавыя, гаспадарчыя, мастацкія функцыі вырабаў з саломы, а самае галоўнае – самі асвойваюць саломапляценне. Музей наш аздобіўся ажурнымі канструкцыямі з саломкі, якія падвешаны на покуці над сталом. З’явіўся ў музеі і выраб аб’емнай фігуркі – справа рук нашых гурткоўцаў.   Асобную групу складаюць вырабы, аздобленыя аплікацыяй – выклейваннем саламяннага ўзору на плоскай паверхні. У 1955 годзе ў Жлобіне па прапанове народных майстроў Міхаіла і Веры Дзяхцярэнкаў быў адкрыты спецыяльны цэх, дзе выраблялі розныя мастацкія рэчфы, аздобленыя аплікацыяй. Асвойваюць гэтае рамяство і нашы вучні. Музей папоўніўся некаторымі вырабамі (пано, кухонныя наборы), зробленыя рукамі гурткоўцаў.

           Беларуская народная культура – самабытная з’ява ў сузор’і нацыянальных культур. У нашым музеі сабраны рэчы для вядзення гаспадаркі, прылады працы, якія можна было сустрэць амаль у кожнай сялянскай хаце. Тут рыдлеўка, граблі, серп, свяцільні, сталовы посуд, грэбні, прасы, ткацкія прылады, адзенне, абутак і многае іншае, неабходнае ў сялянскай гаспадарцы. Сабрана ў музеі таксама калекцыя манет. Найбольшую колькасць складае калекцыя прылад для ткацтва і самі тканіны.     У музеі есць калекцыя ручнікоў, абрусы, сурвэткі, фіранкі, посцілка і іншыя вырабы.                                                                              

Выкарыстанне тэхнічных сродкаў:

- Арганізацыя сецявога ўзаемадзеяння з установамі адукацыі раена, горада

- Стварэнне і забеспячэнне адкрытай адукацыйнай прасторы для ўстаноў раена, горада (Арганізацыя сецявога ўзаемадзеяння школы з установамі адукацыі раена, горада)

- Работа ў межах сецявога ўзаемадзеяння ўстаноў адукацыі раёна, горада (Вывучэнне запытаў, арганізацыя работы творчых груп па распрацоўцы сумесных экскурсійных праграм; праграм правядзення заняткаў у межах сецявога ўзаемадзеяння)

- Інфармацыйныя тэхналогіі ў рабоце школьнага музея (Удакладненне інфармацыі аб сістэме работы і размяшчэнне яе на сайце школы)

- Стварэнне пуцевадзіцеляў

Удзел у конкурсе камп’ютэрных прэзентацый школьных музеяў.              Формы работы cавета музея

  1. Выстава – адна з форм эстэтычнага выхавання, якая дапамагала весці прапаганду сярод вучняў. Пасля чарговай выставы вучні школы больш актыўна прымаюць удзел у папаўненні музея экспанатамі.
  2. Насценная газета – у якой мноства дэталей аб жыцці гуртка “Спадчына”, вынікі конкурсаў ілюстратараў і чытальнікаў, вынікі работы міні-тэатра, вершы юных паэтаў і многае іншае.
  3. Міні-тэатр – у якім дэкламуюцца ўрыўкі з твораў, чытаюцца вершы, проза, суправаджаецца гэта паказам музейных экспанатаў. Ён стаў дарадчыкам у стварэнні цудоўнага фальклорнага асяроддзя, дапамагае успрымаць народную культуру, спрыяе творчаму развіццю і паглыбленню ведаў аб родным краі
  4. Шэфства – Савет музея наведвае малодшыя класы з паказам міні спектакляў, праводзіць міні-віктарыны.
  5. Актыўны ўдзел ва Усебеларускай турысцка-краязнаўчай экспедыцыі навучэнцаў “Наш край”
  6. Актыўны ўдзел у рабоце грамадскіх аб’яднанняў “БРПА”, “БРСМ”
  7. Экскурсіі – абзорныя, тэматычныя

                                                             

 

    

Пашуковая, патрыятычная, ідэалагічная работа:

- мэтай вывучэння гістарычнага мінулага беларускага народа, фарміравання патрыятычных адносін да Айчыны, выхавання павагі да абаронцаў Радзімы вучні школы ў 2008/2009 навучальным годзе ўдзельнічалі ў экспедыцыі “Наш край”, рэспубліканскай акцыі “Жыву ў Беларусі і тым ганаруся”. У рамках гэтай акцыі вучні школы прынялі ўдзел у раённым і гарадскім конкурсе даследчых работ “Вспомним их поимённо” , прысвечаным 65-ай гадавіне вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў (кіраўнік Ціценская Л.А.), прайшла выстава малюнкаў “Беларусь старадаўняя, Беларусь маладая…”, вучнямі 11 “А” класа распрацаваны праект краязнаўчага маршрута па музеях сталіцы “Наш край”                                   - У школе аформлены стэнд “Героі Беларусі” і падрыхтаваны інфармацыйна-метадычныя матэрыялы

- Акцыя “Завецца спадчына мая ўсяго Старонкай Роднаю..” была праведзена сярод вучняў 9-11 класаў, а для ўдзелу ў мультымедыйнай гульні-віктарыне была запрошана каманда вучняў СШ № 196. Гульня складалася з 90 пытанняў пра культуру, спорт, архітэктуру Беларусі, пра знакамітых землякоў і г.д. Разпрацаваныя старшакласнікамі правілы гульні і форма яе правядзення ператварылі віктарыну ў пазнавальнае і вельмі захапляльнае мерапрыемства. У рамках акцыі “Ніхто не забыты, нішто не забыта”, вучні 9В класа падтрымлівалі парадак на магілах Герояў Савецкага Саюза Пермінава і Пенькоўскага                                                                                          - Арганізацыя работы гурткоў, факультатываў, пашукова-краязнаўчай і даследчай работы                                                                                                     - Папоўнілася экспазіцыя тканымі посцілкамі з Гомельшчыны. Асаблівую ўвагу музей надае беларускаму фальклору. За мінулы навучальны год было падрыхтавана тры навуковыя работы па беларускіх народных рамёствах. У гэтым навучальным годзе музей працуе, улічваючы новыя інфармацыйныя тэхналогіі. Многія экскурсіі перакладзены на мову медыя і музей быццам сам прыходзіць у клас                                                                  - У 2006/2007 навучальным годзе музей правеў экспедыцыю ў г.п. Круглае Магілеўскай вобласці. Вынікам гэтай паездкі сталі новыя экспанаты і рэферат пра майстра саломапляцення Лось Ларысу Мікалаеўну. Былі сабраны матэрыялы пра дзяцінства майстрыхі ў час Вялікай Айчаннай вайны. Знойдзены гістарычныя фотаздымкі.

                                                                 

            

Карысныя спасылкі