Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

История. Достижения

Мудрасць здолее ў цемры свяціць
Загад продкаў у сэрцах не згіне!
Будзем думаць, вучыцца, тварыць
Так, як ты, у сваей мове, Скарына.
Л. Геніюш
       25 кастрычніка 1989 года адбылося адкрыцце школы. У першы год у школу прыйшлі працаваць 57 настаўнікаў і атрымліваць веды 892 вучні. З пешых дзен школа набыла статут агульнаадукацыйнай школы з агульнаэстэтычным ухілам.
За 17 год існавання са сцен школы выйшлі 957 выпускнікоў з іх 49 з залатымі і сярэбранымі медалямі.
За такі невялікі для школы тэрмін існавання настаўнікамі былі створаны калектывы, якімі па праву можам ганарыцца:
Узорны фальклорны калектыў “Забава” (год стварэння 1989) – дыпламант фестывалю народнай творчасці “Сузор’е -99”, дыпламант І гарадскога фестывалю патрыятычнай песні (1999), удзельнік шматлікіх канцэртаў. Кіраўнік – Кацярына Міхайлаўна Крокас.
Лаўрэат гарадскога фестывалю народнай творчасці “Спадчына” аркестр народных інструментаў “Крынічка” – кіраўнік лаўрэат прэміі камсамола Беларусі, “Выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь” Залатаронак Міхаіл Пятровіч.
Музей “Спадчына” (працуе з 1996 года) і створаны на яго базе ў 2000 годзе міні-тэатр з аднайменнай назвай. Асноўная задача музея – вывучэнне і захаванне самабытнай культуры, традыцый Беларусі. Кіраўнік – Савіна Валянціна Леанідаўна.
Неаднаразова вучні нашай школы былі пераможцамі Рэспубліканскага конкурсу выканаўцаў на народных інструментах імя І.Жыновіча:
  • Лаўрэат ІІІ –й прэіі Жывіца Юлія (акардэон) – 1998 год. Педагог – Запольская А.М.
  • Дыпламант Шчарбак Уладзімір (акардэон) – 2003 год.
  • Тройчы лаўрэат Гарадскога конкурса “Я іграю джаз” (2002 і 2003 гадоў) Берастава Яўгенія. Педагог – Лоўчая Г.Н.

      Турыстычны клуб “Зніч” (год стварэння 1990) – неаднаразовы ўдзельнік і пераможца на гарадскіх, рэспубліканскіх і міжнародных спаборніцтвах па турысцка-прыкладному шматбор’ю. Акрамя спартыўнай дзейнасці выхаванцы клуба ўздельнічаюць у паходах па Беларусі, Расіі, Украіне, Латвіі. За гады работы клуба ў ім падрыхтавана 3 майстры спорту, 21 кандыдат у майстры спорту, шматлікія першаразраднікі і спарцмены другога і юнацкіх разрадаў. Кіраўнік – Скурат Вячаслаў Кімавіч.

      Баскетбольная каманда дзяўчынак “Асоль” (год стварэння 2000) – удзельнік ІІІ Чэмпіянату Дзіцячай Баскетбольнай лігі Рэспублікі Беларусь 2000-2001 гадоў. 2004 год – І месца ў гарадскіх спаборніцтвах.

Разделы сайта