Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Беларуская мова і літаратура

 Заданні для правядзення раённай алімпіяды па беларускай мове і літаратуры

7  клас

1.Выпішыце са сказа словы, якія маюць толькі па два мяккія зычныя гукі.

Нічыіх кніг не бывае – у кожнай ёсць аўтар ці аўтары, кожная па-свойму цікавая.

2. Вызначце нумары слоў, у якіх націск падае на другі склад:

1) фурманка; 2) крыху; 3) навіна; 4) імя; 5) слабы.

3. Адзначце, якую часціну мовы ў пачатку XX-га стагоддзя называлі “рэчавік”?

1) прыназоўнік; 2) займеннік; 3) прыметнік; 4) назоўнік; 5) лічэбнік.

4.Адзначце беларускія прыказкі, значэнне якіх  адпавядае рускамоўнаму выслоўю “На вкус и цвет товарища нет”:

1) Дзеду міла, а ўнуку гніла.

       2) Як няма мяса, то і грыб закраса.

       3) Каму – як балота, а каму – як золата.

       4) Не памогуць чары, як каму хто не да пары.

       5) Хто любіць гарбуз, а хто агуркі.

5.  Вызначце ў сказе словы, якія спрагаюцца.Запішыце іх ў пачатковай форме.

      З усіх канцоў свету збіраюцца госці на свята, і свята спявае.

 

6. Запішыце, як называюцца прапушчаныя словы:

Скажу я словачка                               Скажу я словачка

Высока,                                               Далека,

А ты адкажаш                                 А ты адкажаш

…….                                                    ……..

7.Замяніце словазлучэнне вучань чацвёртага класа аднаслоўным адпаведнікам.

Запішыце гэтае слова.                   

8. Батлейка – беларускі нородны тэатр.  Для яго характэрна:

а) шырокае выкарыстанне народных песень, танцаў, а таксама строгае захаванне біблейскай традыцыі;

б) спалучэнне рэлігійных і свецкіх, побытавых сюжэтаў у касцюміраваным прадстаўленні;

в)спалучэнне рэлігійных і свецкіх, побытавых сюжэтаў у лялечным прадстаўленні;

г) выкананне спектакляў у стацыянарным тэатры, паводле строгага раскладу, які друкаваўся на афішах.

9. Пра пэўны твор вядома, што ён напісаны вершаванай мовай; у ім два цэнтральныя персанажы – конь і сабака, аднак яны надзелены рысамі чалавечага характару, вядуць паміж сабой дыялог; дзеянне разгортваецца так, што адзін  з персанажаў трапляе ў камічную сітуацыю, і аўтар робіць з гэтага павучальную выснову для чытачоў. Гэты твор паводле жанру:

а) апавяданне; б) байка; в) паэма;   г) казка.

10. Біблію называюць “кнігай кнігаў”, бо ў ёй заключаны досвед чалавецтва, глыбокі маральны і выхаваўчы змест. Біблейскія вобразы і матывы паслужылі асновай для шматлікіх твораў сусветнай літаратуры і мастацтва. Сярод найбольш пашараных біблейскіх сюжэтаў:

“Стварэнне свету”, “Песня песняў”, “Прытча пра …………….сына”, “Зыход” і інш.

Заданні для правядзення раённай алімпіяды па беларускай мове і

літаратуры

8  клас

1.Вызначце, колькі разоў гукі, якія складаюць слова воз, сустракаюцца ў наступным тэксце.

         І ў век нейлонавы, век маторны хачу, каб песню маёй матулі і ўнукі ўнукаў маіх пачулі не толькі са сцэны, а ў хаце – блізкую – над ціхай калыскай, над поўнай міскаю (Р.Барадулін).

2.  Запішыце словы, якія вымаўляюцца наступным чынам:

[ атс’ул’], [б’ароска], [л’уцк’і ], [п’ашчаны],   [аччапіц’], [клаццы], [проз’ба], [пытайэс’с’а], [жжынац’], [б’ашшумны].

3. Выпішыце словы, якія маюць прыстаўкі.

 Адукацыя, адужаць, ажыць, ажыны, акенца, акоп, акуць, акула, акурат.

4. Знайдзіце парушэнні граматычных нормаў у сказах. Выпраўленыя сказы запішыце.

1. Дарога дадому заўсёды карацей. 2. Найлепш добра справіўся з заданнем Міколка. 3. Дуб цвярдзей за бярозу.

5. Адзначце беларускія прыказкі, у якіх  ёсць кампанент,  несумяшчальны з лексічнай сістэмай  беларускай літаратурнай мовы.

1) Чужую бяду пальцам развяду, а сваёй ума не дабяру.

2) Людзям языка не завяжаш.

3) Стыд не дым, вочы не выесць

       4) Як гукнеш –так і адгукнецца.

       5) На чужы раток не накінеш платок

 

6.  Адзначце  сказы, у якіх знакі прыпынку расстаўлены няправільна.

     1) Восенню і вясною, зімою і летам -  заўсёды знойдзецца па душы работа і адпачынак.

    2) Беларускія лясы, багатыя на ягады.

   3) Прайшло некалькі хвілін, і ў начным паветры пачуўся гучны трэск.

  4) Дрэва захісталася, зашумела галлём, і падмінаючы лазняк, рухнула ў ваду.

  5)  Ад крутых віроў глыбокіх на пясчаны перакат, прамяністая ад спёкі, выгінаецца рака.

7. Укажыце, тэкст якога стылю можа пачынацца прапанаваным сказам.

1) афіцыйна-дзелавы

2) разважанне

3) апавяданне

4 ) мастацкі

5) публіцыстычны

Першы зборнік вершаў Янкі Купалы “Жалейка”, надрукаваны ў 1908 г. выдавецкай сцполкай “Загляне сонца і ў наша ваконца”, як вядома, быў з энтузіязмам успрыняты беларускай культурнай грамадскасцю, але падаўся небяспечным царскім уладам і неўзабаве быў канфіскаваны.

8.Літаратуру, як і іншыя віды мастацтва, ствараюць таленавітыя людзі. У беларускай літаратурнай традыцыі таленавіты чалавек, майстар слова, найчасцей увасоблены ў вобразе:

а) дойліда, архітэктара

б) мастака-жывапісца

в )інжынера-механіка 

г) музыкі-гусляра, скрыпача, дудара

д) спевака, акцёра, дэкламатара             

9. Што аб’ядноўвае Янку Купалу і Уладзіміра Караткевіча?

а) абодва пісалі пад псеўданімамі;

б) абодва цесна сябравалі з Якубам Коласам;

в) абодва пісалі дараматычныя творы для дзяцей;

г) абодва стварылі вобраз хлопчыка-гусляра ў мастацкіх тэкстах;

д) абодва з’яўляюцца аўтарамі твораў, у якіх гістарычнае мінулае Беларусі адлюстравана ў рамантычным святле.

10. Біблію называюць “кнігай кнігаў”, бо ў ёй заключаны досвед чалавецтва, глыбокі маральны і выхаваўчы змест. Біблейскія вобразы і матывы паслужылі асновай для шматлікіх твораў сусветнай літаратуры і мастацтва. Беларускі першадрукар Францыск Скарына з’яўляецца

а) аўтарам Бібліі

б) перакладчыкам усёй Бібліі

в) суаўтарам Бібліі

г) перакладчыкам асобных кніг Бібліі

д)мастаком-жывапісцам, які стварыў ілюстрацыі да Бібліі

е) святаром-прапаведнікам Бібліі

 

Разделы сайта