Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Музей "Спадчына"

Музей “Спадчына” –– агульная плошча 48 кв.м.

г. Мінск

Першамайскій раён

СШ № 190, вул.Нікіфарава,19, 

Сайт музея: http://spadchyna.sch190.minsk.edu.by/


Кіраўнік музеяШчарбакова Яўгенія Вадзімаўна, настаўнік гісторыі і грамадазнаўства. 

Музей “Спадчына” быў адкрыты загадам па сярэдняй школе № 190 ад 29.08.1997 года № 110-А/2,  з 1 верасня пачаў сваю работы.



Асноўныя раздзелы экспазіцыі.                                                                        

Музей разбіты на тэматычныя зоны, якія дапамагаюць весці адлюстраваныя экскурсіі па тэмах: “Адкуль бяруцца кашулi?”, “Ткацтва. Андаракі, паясы, посцілкі”, “Каляды. Адкуль прыйшла елка”, “Упрыгожванне хаты – выцінанкі, саломапляценне”, “Саломапляценне – старадаўняе рамяство на Беларусі”, “Куток гаспадыні – без чаго нельга прыгатаваць ежу”, “Гаспадарчыя прылады”. Акрамя гэтага да экскурсій “Пра каляды” далучана выступленне ценявога тэатра “Батлейка”, праведзены выставы і лекцыі па тэмах: “Выцінанка”, “Пісанка”, “Казка пра елачку”, “Беларуская батлейка” з маленькімі інтэрмедыямі, “Галаўныя ўборы жанчын на Беларусі” з віктарынай.                                                                                           

Колькасць экспанатаў паступова павялічылася да 250, пры іх дапамозе можна ўявіць, як жылі і працавалі беларусы 19-20 стагоддзяў.                                                                                   

Рашэнне стварыць куток “Спадчына” прыйшло незадоўга да правядзення ўрокаў па твору У.Караткевіча “Зямля пад белымі крыламі”. Галоўнае – пачаць справу, а не толькі марыць і планаваць, кожную частку

справы даводзіць да канца. А тое, што добра атрымліваецца, працягваць з новымі гурткоўцамі. Многія з тыхвучняў ужо скончылі школу, але прыходзяць і наведваюць школьны музей.

Першым музейным экспанатам была ступа, затым з’явіліся калаўроты, верацёны, бёрды і іншыя прылады для ткацтва. Потым музейны пакой папоўніўся аддзеннем, абуткам, мэбляй і многімі іншымі рэчамі.   Здаецца, зазірнулі мы ў той час, калі жылі нашы продкі. Ніхто не мог прадбачыць тады, што этнаграфічны куток перарасце ў музей.

У пошукі ўключыліся настаўнікі, вучні, бацькі. Спачатку былі проста заданні, галоўным чынам - экспазіцыйныя. З’явіліся першыя ўнікальныя экспанаты.

У музеі сабраны не толькі рэчы для гаспадаркі, якія можна было сустрэць у кожнай сялянскай хаце, - рыдлёўкі, сярпы, прасы, свяцільні, кадушкі, шыяны, маслабойкі і г.д., але і сапраўдныя ўзоры народнага мастацтва ў выглядзе вышыванак, посцілак, ручнікоў, выцінанак, роспісу яек, цацак з саломы, гліны і многага іншага.   Пашукова-збіральніцкая работа закіпела, вызначыліся асноўныя формы работы, якія дазволілі абазначыць яго як школьны краязнаўчы музей. Але самая важная ўмова стварэння і работы музея – наяўнасць энтузіястаў.        


          

Шляхі камплектавання фондаў музея (развіццё тэматычных зон музея)

- Арганізацыя супрацоўніцтва з геаграфічным факультэтам Беларускага Дзяржаўнага Універсітэта; з музеямі школ Першамайскага раена             

- Правядзенне ілюстраваных тэматычных экскурсій “Адкуль бяруцца кашулі?”, “Ткацтва. Андаракі, паясы, посцілкі”, “Каляды. Адкуль прыйшла елка”, “Упрыгожванне хаты – выцінанкі, саломапляценне”, “Саломапляценне – старадаўняе рамяство на Беларусі”, “Куток гаспадыні – без чаго нельга прыгатаваць ежу”, “Гаспадарчыя прылады”.                                                                          

– Работа з бацькоўскай грамадскасцю                                                                                                                                                                                                                                    - -  Распрацоўка лекцый, адкрытых урокаў, семінараў, круглых сталоў, вячорак, фальклорных святаў                                                                                                   П

  


Абзорная экскурсія па музею.  

Сення, у час нацыянальна-культурнага адраджэння Беларусі вельмі важна звярнуць увагу на разнастайнае багацце традыцыйнай народнай культуры. Даследаванні нашых вучняў не абмяжоўваюцца сценамі школы. Пазнаеміўшыся з тымі ці іншымі відамі народнага мастацтва, яны замацоўваюць веды паходамі ў іншыя музеі і па родным краі. Да дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва прынята адносіць адзенне, хатняе начынне, посуд і іншыя рэчы побыту, аздобленыя тканым, вышываным, разблёным, маляваным дэкорам або прыгожыя проста дзякуючы ўдалай форме ці зграбнаму сілуэту. Зусім неабавязкова, каб усе названыя вырабы мелі нейкі дэкор – маляваны, разблёны ці вышываны. У музеі сабраны драўляныя лыжкі і гліняныя збанкі, якія не маюць дэкору, але звяртаюць на сябе ўвагу дасканаласцю, прадуманасцю формы. Мастацтва народа жыло і развівалася. Стваралася яно народнымі майстрамі – разьбярамі, ганчарамі, ткачыхамі. Народнае мастацтва жыве і сення. Жыве яно і ў нашай школе. З бытавой пластыкі ў музеі сабраны драўляныя лыжкі і іх разнавіднасць – апалонікі, дзяўбана-разблёныя рэчы: ступы. З ганчарных вырабаў у музеі сабраны збанкі, гарлачы, міскі. Гурткоўцы не проста сабралі іх у музейную калекцыю, а і пацікавіліся, дзе знаходзіліся ганчарныя цэнтры на тэрыторыі Беларусі. Кафля з’явілася ў 13-14ст. і хутка была   распаўсюджана на тэрыторыі Беларусі. Кавалачкі кафлі захоўваюцца і ў нашым музеі. Мастацтва вырабу глінянай цацкі – адно з найстаражытнейшых. Гэта могуць быць фігуркі коней, сабак, іншых свойскіх жывел. Можна ганарыцца тым, што сярод гліняных цацак есць і зробленыя вучнем нашай школы Іванам Сельвановічам.

З усіх відаў сучаснага народнага мастацтва Беларусі найбольшай папулярнасцю карыстаюцца вырабы з саломы. Вучні нашай школы вывучаюць традыцыйныя народныя абрады і рытуалы, магічныя, абрадавыя, гаспадарчыя, мастацкія функцыі вырабаў з саломы, а самае галоўнае – самі асвойваюць саломапляценне. Музей наш аздобіўся ажурнымі канструкцыямі з саломкі, якія падвешаны на покуці над сталом. З’явіўся ў музеі і выраб аб’емнай фігуркі – справа рук нашых гурткоўцаў.   Асобную групу складаюць вырабы, аздобленыя аплікацыяй – выклейваннем саламяннага ўзору на плоскай паверхні. У 1955 годзе ў Жлобіне па прапанове народных майстроў Міхаіла і Веры Дзяхцярэнкаў быў адкрыты спецыяльны цэх, дзе выраблялі розныя мастацкія рэчфы, аздобленыя аплікацыяй. Асвойваюць гэтае рамяство і нашы вучні. Музей папоўніўся некаторымі вырабамі (пано, кухонныя наборы), зробленыя рукамі гурткоўцаў.

Беларуская народная культура – самабытная з’ява ў сузор’і нацыянальных культур. У нашым музеі сабраны рэчы для вядзення гаспадаркі, прылады працы, якія можна было сустрэць амаль у кожнай сялянскай хаце. Тут рыдлеўка, граблі, серп, свяцільні, сталовы посуд, грэбні, прасы, ткацкія прылады, адзенне, абутак і многае іншае, неабходнае ў сялянскай гаспадарцы. Сабрана ў музеі таксама калекцыя манет. Найбольшую колькасць складае калекцыя прылад для ткацтва і самі тканіны.     У музеі есць калекцыя ручнікоў, абрусы, сурвэткі, фіранкі, посцілка і іншыя вырабы.                


                                                              

Выкарыстанне тэхнічных сродкаў:

- Арганізацыя сецявога ўзаемадзеяння з установамі адукацыі раена, горада

- Стварэнне і забеспячэнне адкрытай адукацыйнай прасторы для ўстаноў раена, горада (Арганізацыя сецявога ўзаемадзеяння школы з установамі адукацыі раена, горада)

- Работа ў межах сецявога ўзаемадзеяння ўстаноў адукацыі раёна, горада (Вывучэнне запытаў, арганізацыя работы творчых груп па распрацоўцы сумесных экскурсійных праграм; праграм правядзення заняткаў у межах сецявога ўзаемадзеяння)

- Інфармацыйныя тэхналогіі ў рабоце школьнага музея (Удакладненне інфармацыі аб сістэме работы і размяшчэнне яе на сайце школы)

- Стварэнне пуцевадзіцеляў

- Удзел у конкурсе камп’ютэрных прэзентацый школьных музеяў.    


         

Формы работы cавета музея

  1. Выстава – адна з форм эстэтычнага выхавання, якая дапамагала весці прапаганду сярод вучняў. Пасля чарговай выставы вучні школы больш актыўна прымаюць удзел у папаўненні музея экспанатамі.
  2. Насценная газета – у якой мноства дэталей аб жыцці гуртка “Спадчына”, вынікі конкурсаў ілюстратараў і чытальнікаў, вынікі работы міні-тэатра, вершы юных паэтаў і многае іншае.
  3. Міні-тэатр – у якім дэкламуюцца ўрыўкі з твораў, чытаюцца вершы, проза, суправаджаецца гэта паказам музейных экспанатаў. Ён стаў дарадчыкам у стварэнні цудоўнага фальклорнага асяроддзя, дапамагае успрымаць народную культуру, спрыяе творчаму развіццю і паглыбленню ведаў аб родным краі
  4. Шэфства – Савет музея наведвае малодшыя класы з паказам міні спектакляў, праводзіць міні-віктарыны.
  5. Актыўны ўдзел ва Усебеларускай турысцка-краязнаўчай экспедыцыі навучэнцаў “Наш край”
  6. Актыўны ўдзел у рабоце грамадскіх аб’яднанняў “БРПА”, “БРСМ”
  7. Экскурсіі – абзорныя, тэматычныя

                                                             

Пашуковая, патрыятычная, ідэалагічная работа:

- мэтай вывучэння гістарычнага мінулага беларускага народа, фарміравання патрыятычных адносін да Айчыны, выхавання павагі да абаронцаў Радзімы вучні школы ў 2008/2009 навучальным годзе ўдзельнічалі ў экспедыцыі “Наш край”, рэспубліканскай акцыі “Жыву ў Беларусі і тым ганаруся”. У рамках гэтай акцыі вучні школы прынялі ўдзел у раённым і гарадскім конкурсе даследчых работ “Вспомним их поимённо” , прысвечаным 65-ай гадавіне вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў (кіраўнік Ціценская Л.А.), прайшла выстава малюнкаў “Беларусь старадаўняя, Беларусь маладая…”, вучнямі 11 “А” класа распрацаваны праект краязнаўчага маршрута па музеях сталіцы “Наш край”.                                 

- У школе аформлены стэнд “Героі Беларусі” і падрыхтаваны інфармацыйна-метадычныя матэрыялы.

- Акцыя “Завецца спадчына мая ўсяго Старонкай Роднаю..” была праведзена сярод вучняў 9-11 класаў, а для ўдзелу ў мультымедыйнай гульні-віктарыне была запрошана каманда вучняў СШ № 196. Гульня складалася з 90 пытанняў пра культуру, спорт, архітэктуру Беларусі, пра знакамітых землякоў і г.д. Разпрацаваныя старшакласнікамі правілы гульні і форма яе правядзення ператварылі віктарыну ў пазнавальнае і вельмі захапляльнае мерапрыемства. У рамках акцыі “Ніхто не забыты, нішто не забыта”, вучні 9В класа падтрымлівалі парадак на магілах Герояў Савецкага Саюза Пермінава і Пенькоўскага.                                                                                       

- Арганізацыя работы гурткоў, факультатываў, пашукова-краязнаўчай і даследчай работы                                                                                                  

- Папоўнілася экспазіцыя тканымі посцілкамі з Гомельшчыны. Асаблівую ўвагу музей надае беларускаму фальклору. За мінулы навучальны год было падрыхтавана тры навуковыя работы па беларускіх народных рамёствах. У гэтым навучальным годзе музей працуе, улічваючы новыя інфармацыйныя тэхналогіі. Многія экскурсіі перакладзены на мову медыя і музей быццам сам прыходзіць у клас.                                                                 

- У 2006/2007 навучальным годзе музей правеў экспедыцыю ў г.п. Круглае Магілеўскай вобласці. Вынікам гэтай паездкі сталі новыя экспанаты і рэферат пра майстра саломапляцення Лось Ларысу Мікалаеўну. Былі сабраны матэрыялы пра дзяцінства майстрыхі ў час Вялікай Айчаннай вайны. Знойдзены гістарычныя фотаздымкі.

                                                                 

            

Разделы сайта